Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Культурна-адукацыйны праект «Discover Vilnius 2013»

Культурна-адукацыйны праект «Discover Vilnius 2013»

08.03.2013

Апошні тэрмін – 4 красавіка 2013 г.

Моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» пры партнёрстве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта запрашае да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце «Discover Vilnius!» («Адкрый для сябе Вільню!») вучняў 9 – 11 класаў беларускіх школ, навучэнцаў каледжаў і тэхнікумаў, а таксама студэнтаў*.

Удзельнікам праекта прапануецца ўнікальная магчымасць наведаць вясновую Вільню 26 – 27 красавіка (пятніца – субота) 2013 г. Падчас двухдзённага візіту вы пазнаёміцеся з гісторыка-культурнай спадчынай Літвы, наведаеце адукацыйныя інстытуцыі Вільні і проста займальна праведзяце час!

УВАГА! Усе ўдзельнікі, якія не маюць шэнгенскай візы, атрымаюць БЯСПЛАТНУЮ ВІЗУ ад арганізатараў праекта.

26 красавіка (пятніца) удзельнікі праекта наведаюць унікальную і адзіную беларускую сярэднюю школу ў Вільні, а таксама адкрыюць для сябе Вільню з вышыні птушынага палёту (165 метраў над узроўнем зямлі, http://www.tvbokstas.lt/ru [1]), узняўшыся на самую высокую тэлевізійную вежу ў краінах Усходняй Еўропы. У гэты ж дзень вы атрымаеце выдатную магчымасць наведаць Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, сустрэцца з адміністрацыяй ЕГУ і папрысутнічаць на ўсіх даступных занятках. Апроч гэтага, увечары першага дня вас чакае цікавы team-building і іншыя прыемныя цікавосткі.

27 красавіка (субота) вас чакае займальная экскурсія і знаёмства са Старым горадам Вільні. Удзельнікі праекта змогуць пабачыць усю прыгажосць літоўскай сталіцы і адчуць атмасферу перапляцення эпох князёў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага; пашпацыраваць па вуліцах, па якіх хадзілі Скарына, Багдановіч, Колас, Купала і цэлыя пакаленні знакамітых беларускіх культурных і грамадскіх дзеячаў. Удзельнікі праекта таксама атрымаюць унікальную магчымасць патрапіць у адзін з найлепшых музеяў Літвы – Музей ахвяр генацыду (былая турма). Акрамя таго, у другі дзень у вас будзе вольны час для наведвання іншых месцаў у Вільні.

Хто можа ўдзельнічаць у праекце? Найбольш прыярытэтная група – вучні 9–11 класаў. Акрамя іх, заяўкі могуць падаваць навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і студэнты ВНУ.

Кошт удзелу ў праекце – 85 еўра.

У кошт уваходзіць:

- начлег у гатэлі («Corner»: http://www.cornerhotel.lt [2]);
- праезд з Мінска ў Вільню і назад;
- камфартабельны аўтобус на два дні па Вільні;
- уся культурна-экскурсійная праграма;
- абед і вячэра першага дня, а таксама сняданак другога.

Апроч гэтага, усе ўдзельнікі праекта атрымаюць БЯСПЛАТНУЮ ВІЗУ!

У кошт не ўваходзіць: медыцынская страхоўка на час знаходжання ў Літве.

Удзельнікі праекта могуць разлічваць на каардынатараў, што гатовыя адказаць на любыя пытанні.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у праекце – 4 КРАСАВІКА 2013 г.

Колькасць месцаў абмежаваная (усяго 40 чалавек)! Спяшайцеся!

ЗАПОЎНІЦЬ ФОРМУ МОЖНА ТУТ: http://webmasta.org/forms/view.php?id=1247 [3]

Відэа з мінулых праектаў можна знайсці тут [4].

Бярыце сяброў і незабыўна правядзіце час у адным з найлепшых гарадоў Еўропы!

------------

* Найбольш прыярытэтная група – вучні 9–11 класаў сярэдніх школ.

Абмяркаваць і задаць пытанні можна тут [5].

Кантактны нумар тэлефону +370 675 16 062 (Кірыл Атаманчык)

Паводле students.ehu.lt [6]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13050

Спасылкі
[1] http://www.tvbokstas.lt/ru
[2] http://www.cornerhotel.lt
[3] http://webmasta.org/forms/view.php?id=1247
[4] http://vk.com/wall-17036699_4259
[5] http://vk.com/topic-17036699_25530512
[6] http://students.ehu.lt/news/kulturna-adukacyjny-praiekt-discover-vilnius-2013