Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Выйшаў «Гарбузік» №5

Выйшаў «Гарбузік» №5

14.03.2013

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак «Гарбузік» ствараецца супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў.

Тэма новага нумару – «Акіян». Часопіс падрос і цяпер мае 20 старонак, гартаючы якія, дзеткі змогуць:

Адшукаць, дзе права і лева
Вывучыць, чаму акіян салёны
Падлічыць дэльфінаў, разблытаць трос, напужаць пірата
Даследаваць, як утвараецца шторм
Павудзіць рыбу
Павандраваць па Канадзе
Зрыфмаваць беларускія і англійскія словы
Адказаць, якога колеру снег
Прачытаць, як жабка стала прыгожай
Змайстраваць акварыум
Разгадаць крыжаванку

Замовіць надрукаваны асобнік можна, даслаўшы ліст на harbuzik.by@gmail.com [1], n.dzietki@yahoo.com [2] . Далучыцца да суполкі стваральнікаў можна праз форум dzietki.org [3] .


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13054

Спасылкі
[1] mailto:harbuzik.by@gmail.com
[2] mailto:n.dzietki@yahoo.com
[3] http://dzietki.by/forum/viewtopic.php?t=9670