Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Еўрапейскі Тыдзень «Выходзь у Інтэрнэт»

Еўрапейскі Тыдзень «Выходзь у Інтэрнэт»

15.03.2013

18 – 24 сакавіка 2013 г. 

З 18 па 24 сакавіка 2013 г. у Беларусі ў другі раз праводзяцца мерапрыемствы Еўрапейскага Тыдня «Выходзь у Інтэрнэт» («Get Online Week»), які праходзіць у больш чым 50 краінах.

У Беларусі Тыдзень «Выходзь у Інтэрнэт» каардынуе РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА», з дэвізам  «Інтэрнэт для ўсіх пакаленняў».  Сёлета ў Беларусі ў межах Тыдня ладзяцца наступныя мерапрыемствы:

• 18 сакавіка – вэбінар па анансаванні мерапрыемстваў Тыдня.
• 19 сакавіка – запіс на курс дыстанцыйнага электроннага навучання: «Клубы ЮНЕСКА: магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці».
• 20 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Вэб-школа» для вучняў 7 – 9 класаў (на базе ДУА «Красненская сярэдняя школа», Гомельскі раён).
• 20 сакавіка – інтэнсіўныя заняткі па навучанні камп’ютарнай пісьменнасці для пажылых людзей (у Мінскім філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта).
• 21 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Віртуальнае падарожжа па Беларусі» для пенсіянераў вёскі Грабаўка (на базе ДУА «Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа», Гомельскі раён).
• 22 сакавіка – вэбінар «Ключавыя кампетэнцыі трэнера ў галіне нефармальнай адукацыі».
• 24 сакавіка – бясплатны майстар-клас індывідуальным прадпрымальнікам «Інтэрнэт-рэклама з нуля».

Арганізатары спадзяюцца, што колькасць мерапрыемстваў значна павялічыцца дзякуючы ініцыятыве новых партнёраў, якія могуць далучацца да Еўрапейскага Тыдня «Выходзь у Інтэрнэт» у любы момант.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць:

Віталь Нікановіч, намеснік старшыні РГА «БелАЮ»: vnikanovich@belau.info [1]  
Уладзімір Александронец, каардынатар Тыдня ў Беларусі: тэл. +375 29 344 10 58, v.alexandronets@yandex.ru [2]  
Еўрапейскі Тыдзень «Выходзь у Інтэрнэт» – www.getonlineweek.eu [3]

pdf 124 Kb [4]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13055

Спасылкі
[1] mailto:vnikanovich@belau.info
[2] mailto:v.alexandronets@yandex.ru
[3] http://www.getonlineweek.eu
[4] https://nastaunik.eu/files/f/1021_get_online_week_belarus_2013.pdf