Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Музычна-казачная праграма для дзяцей «Чароўны край» (відэа)

Музычна-казачная праграма для дзяцей «Чароўны край» (відэа)

22.03.2013

Cяржук Гаюн разам з Андрэем Еўдакімавым (гурт Vuraj) cтварылі музычную праграму для дзяцей, на аснове беларускіх народных дзіцячых песень і казак.



Падчас праграмы дзеці знаёмяцца з беларускімі музычнымі інструментамі, а таксама актыўна прымаюць удзел у самой дзеі: разам з выканаўцамі спяваюць, гутараць, ствараюць музычны аркестрык і хор.

Прым’ера адбылася 20 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі. Зараз музыкі-казачнікі актыўна гастралююць з праграмай па дзіцячых садках і школах.

«Маленькія дзеткі не добра разумеюць беларускую мову. А чаму? Таму, што вельмі мала дзе яе чуюць. Праз музыку і песні можна дасягнуць гэтага i прывіць любоў да ўсяго родгага!» – кажа Сяржук Гаюн.

Паводле budzma.org [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13066

Спасылкі
[1] http://budzma.org/news/prahrama-dlya-dzyacej-na-asnove-belaruskix-narodnyx-pesen-i-kazak.html