Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Трэнінг «Прававое інфармаванне назіральнікаў» у Вільні

Трэнінг «Прававое інфармаванне назіральнікаў» у Вільні

10.04.2013

Апошні тэрмін – 17 красавіка 2013 г., 23:55

11–12 мая 2013 г. у Вільні пройдзе трэнінг «Прававое інфармаванне назіральнікаў», накіраваны на лепшую юрыдычную падрыхтаванасць назіральнікаў за выбарамі.

Што рабіць, калі вы заўважылі парушэнні на ўчастку? Як абскардзіць дзеянні камісіі і іншых асобаў? Як сябе паводзіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі, звязанымі з выкананнем абавязкаў назіральнікаў? Адказы на ўсе гэтыя пытанні можна будзе пачуць на трэнінгу, якія арганізоўваецца ў межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».

Да ўдзелу запрашаюцца назіральнікі праекту ЕОТР [1], а таксама тыя, хто б хацеў далучыцца да назіральніцкіх місій арганізацыі. Узрост удзельнікаў 18 – 35 год.

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анкету [2]. Дэдлайн падачы заяўкі – 17 красавіка 23:55.

Паводле eotp.info [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13088

Спасылкі
[1] http://www.belaruswatch.org/by
[2] https://docs.google.com/spreadsheet/viewform?formkey=dGQ1ZTFfamd3UVhzNDZqVU9seGItSXc6MA
[3] http://eotp.info/news/52873