Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс культурніцкіх праектаў ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Конкурс культурніцкіх праектаў ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»

17.04.2013

Апошні тэрмін – 15 мая 2013 г.

Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» абвяшчае конкурс праектных ідэй, накіраваных на развіццё культурнага жыцця ў Беларусі.

«Будзьма беларусамі!» запрашае да ўдзелу ў конкурсе тых, каму неабыякавае паляпшэнне культурніцкай прасторы свайго горада/рэгіёна.

Калі ў Вас ёсць ідэя, якая:

- спрыяе развіццю культуры (тут і далей слова «культура» разумеецца ў шырокім сэнсе);

- ахоплівае шырокае кола людзей;

- спрыяе ўзнікненню іншых творчых ідэй;

- натхняе іншых на актыўнасць у сферы культуры;

- дапамагае з’яўленню новых партнёрстваў у сферы культуры і ў сумежных сферах – бізнесе, адукацыі, турызме, ахове навакольнага асяроддзя, мясцовым і рэгіянальным развіцці;

- павялічвае цікаўнасць грамадзян да культуры;

- робіць рэгіянальную культуру больш разнастайнай,

дасылайце прэзентацыю свайго праекта, а таксама інфармацыю пра ініцыятара на скрыню: razam@budzma.org [1] з пазнакай «На конкурс праектаў».

У прэзентацыі павінны быць:

- імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;

- назва і сутнасць ідэі (праект, стратэгія развіцця і г.д.);

- мэта і мэтавыя аўдыторыі (чаму і каму гэты праект неабходны);

- чаму ідэя ўнікальная і (ці) актуальная;

- калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

- якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Хто можа ўдзельнічаць: фізічныя асобы, грамадскія ініцыятывы (калектывы), любыя непалітычныя арганізацыі з рэгіёнаў і Мінска.

Усе прапановы будуць разгледжаныя экспертнай камісіяй.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» падтрымае адабраныя ідэі, а менавіта :

- дасць магчымасць прасоўваць ідэі на сваім інтэрнэт-партале www.budzma.org; [2]

- паспрыяе асвятленню ў іншых сродках масавай інфармацыі;

- прадставіць выбітныя ідэі на «Кірмашы праектаў» з удзелам іншых дзеячаў культуры ў адпаведным рэгіёне дзеля пашырэння кола аднадумцаў;

- дапаможа прыцягнуць фінансавых партнёраў для рэалізацыі праекта.

Што важна: сябры камісіі будуць ацэньваць якасць праекта, яго культурную і грамадскую значнасць, адпаведнасць мэтавай аўдыторыі.

Падтрыманыя ідэі мусяць быць рэалізаваныя ў любы час у перыяд з 01.06.2013 г. па 31.05.2014 г.

Прыём ідэяў да: 15 мая 2013 г.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 31 мая на сайце budzma.org.

Паводле budzma.org [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13098

Спасылкі
[1] mailto:razam@budzma.org
[2] http://www.budzma.org;
[3] http://budzma.org/budzma/kampaniya-budzma-belarusami-abvyashchae-konkurs-kulturnickix-praektau.html