Фэст экскурсаводаў – 2013»: Поўны спіс экскурсій
18.04.2013
20 – 21 красавіка 2013 г.
Гэтымі выходнымі ў Беларусі адбудзецца чарговы «Фэст экскурсаводаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка з ініцыятывы ЮНЕСКА вось ужо 30 год.
У межах фэсту пройдуць эксурсіі на розныя тэмы па розных гарадах Беларусі, а таксама ў Вільні і Варшаве. Традыцыйна ў спісе – дзіцячыя маршруты.
Поўны спіс экскурсій можна паглядзець на fest.icomos.by [1].
