Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Альхоўка-2013 (на пачатку ліпеня)

Альхоўка-2013 (на пачатку ліпеня)

22.04.2013

Прыём заявак з 21 па 31 мая 2013 г.

24-ы метадычны летнік «Альхоўка-2013» і аўтарскія курсы М.І.Запрудскага па тэме «Тэорыя і практыка абагульнення вопыту педагагічнай дзейнасці» будуць праходзіць з 1 па 6 ліпеня 2013 г.

Як стаць удзельнікам?

1. Вельмі захацець.

2. Напісаць заяўку, у якой пазначыць:

• прозвішча, імя, імя па бацьку;
• месца працы, пасаду;
• хатні адрас;
• прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, які падпіша загад аб вашай камандзіроўцы (калі яе дадуць);
• колькі раз вы былі ў нашым летніку;
• па якой тэме вы збіраецеся абагульняць свой вопыт.

3. Даслаць заяўку на адрас mick@academy.edu.by [1] (прыём заявак з 21 па 31 мая).

4. Чакаць запрашэнне з інфармацыяй аб праграме і аб тым, як даехаць.

5. Калі атрымаеце запрашэнне, то рыхтавацца да паездкі.

6. Падрыхтаваць да паездкі аўтамабіль або купіць білет.

Курсы праводзяцца ў адпаведнасці з планам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі ў 2013 годзе ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», які зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі ад 21.12.2012 № 934 «Аб павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі ў 2013 годзе».



Набор на курсы будзе ажыццяўляцца толькі па папярэдніх заяўках. Пры гэтым педагогі, якія падалі заяўку першы раз, будуць мець перавагі.

пра лагер можна пачытаць на старонках часопіса «Фізіка» [2], на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі [3], у Вікіпедыі [4].

Паводле форума Школьная фізіка [5]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13101

Спасылкі
[1] mailto:mick@academy.edu.by
[2] http://www.alsak.ru/component/option,com_alphacontent/section,23/cat,115/Itemid,151/
[3] http://academy.edu.by/component/content/article/58-2011-12-10-13-52-05/372-2012-06-04-09-35-03.html
[4] http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%90%D0%BB%D1%8C%D1%85%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D0%B0,_%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B0%D0%B4%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B_%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA
[5] http://www.alsak.ru/content/view/2430/