Трэнінг па вуснай гісторыі
Апошні тэрмін для настаўнікаў – 10 чэрвеня 2013 г.
Шаноўныя аматары вуснай гісторыі!
15–16 чэрвеня ў Мінску адбудзецца двухдзённы трэнінг па асновах правядзення вуснагістарычных праектаў. Вядоўцамі заняткаў будуць спецыялісты Беларускага архіва вуснай гісторыі (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Ірына Кашталян, Павал Сітнік), а таксама прадстаўніца нямецкай вуснагістарычнай школы Імке Хансэн (Універсітэт Гамбурга, Германія).
Плануецца, што ў першы дзень мы практычна пагаворым пра прынцыпы збору, першаснай апрацоўкі і захавання інтэрв’ю са сведкамі часу, у другі – пра асновы іх аналізу. Для жадаючых ёсць магчымасць удзелу ў адным з дзён мерапрыемства.
Запрашаем да 7 чэрвеня (настаўнікаў – да 10 чэрвеня) падаваць заяўкі на ўдзел на info@nashapamiac.org [1] з пазначэннем кароткіх звестак пра сябе, матывацыі ўдзелу, узроўню ведаў у накірунку вуснай гісторыі, кантактнай інфармацыі. На падставе пададзеных заявак будзе адабрана 15 удзельнікаў. Перавага будзе аддавацца тым, хто захоча паўдзельнічаць ва ўсёй праграме мерапрыемства.
Чакаем вас!
Паводле nashapamiac.org [2]
