Культура для Усходняга партнёрства
Апошні тэрмін – 31 жніўня 2013 г.
4 – 6 кастрычніка 2013 г. у Любліне (Польшча) адбудзецца другі Кангрэс, прысвечны культуры ва Усходнім партнёрстве.
На Кангрэсе сустрэнуцца творцы, інтэлектуалы, арганізатары і практыкі культуры, якія імкнуцца да зменаў у культуре і гатовыя заняцца рэалізацыяй, шукаюць новыя формы і тэрыторыі для дзейнасці ў галіне мастацтва і г.д.
У спісе тэматычных кірункаў Кангрэса – сацыяльна ангажаваная культура, культура для развіцця, культура новых кампетэнцый, культура новых тэхналогій, культура і тоеснасць.
Уся падрабязная інфармацыя пра мерапрыемства – па спасылцы: http://epccongress.eu/ru/second-eastern-partnership-culture-congress/ [1] .
Для ўдзелу неабходна запоўніць он-лайн анкету: http://kongres.lublin.eu/ru/kdpw-registration [2] .
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 жніўня 2013 г.
