Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Праект для настаўнікаў гісторыі

Праект для настаўнікаў гісторыі

13.08.2013

Апошні тэрмін – 5 верасня 2013 г.

Запрашаем настаўнікаў гісторыі да ўдзелу ў праекце «Даць гісторыі голас і твар: Выкарыстанне інтэрв’ю са сведкамі часу на занятках па гісторыі Беларусі», які праводзіцца інтэрнет-праектам «Беларускі архіў вуснай гісторыі» і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Адукацыя без межаў» з верасня па лістапад 2013 года ў г. Мінску.

Інтэрв’ю са сведкамі часу – каштоўны рэсурс для вывучэння і выкладання гісторыі. Калі вы жадаеце навучыцца працаваць з вуснымі ўспамінамі і распрацаваць уласны ўрок з выкарыстаннем інтэрв’ю сведкаў часу, то гэты праект для вас!

Што мы будзем рабіць падчас праекта?

• Пазнаёмімся з досведам ўжывання вусных успамінаў на занятках па гісторыі
• Распрацуем матэрыялы да ўрокаў па гісторыі Беларусі з выкарыстаннем інтэрв’ю сведкаў часу, размешчаных на партале Беларускага архіва вуснай гісторыі www.nashapamiac.org [1]
• Абмяркуем метадычныя, навуковыя і іншыя пытанні на сустрэчах працоўнай групы, якія будуць праходзіць штотыдзень у верасні і кастрычніку ў г. Мінску
• Атрымаем зваротную сувязь па распрацаваных матэрыялах ад калег и экспертаў
• Прадставім свае матэрыялы калегам падчас семінара па вуснай гісторыі

Напрыканцы праекта распрацаваныя матэрыялы будуць размешчаныя на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі www.nashapamiac.org [1], а ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.

Не ўпусціце магчымасць атрымаць унікальны вопыт працы з вуснымі ўспамінамі, папрацаваць у камандзе зацікаўленых прафесіяналаў і стварыць цікавы і якасны метадычны матэрыял!

Чакаем Вашу анкету (doc 44 Kb [2]) на электронную пошту volha.dziamidava@gmail.com [3] да 5 верасня 2013 г. Удзельнікі праекта будуць адабраныя па выніках пададзеных заявак.

Каардынатар праекта – Вольга Дзямідава. Навуковы кіраўнік праекта – Ірына Кашталян.

Паводле інфармацыйнага ліста


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13191

Спасылкі
[1] http://www.nashapamiac.org
[2] https://nastaunik.eu/files/f/1054_anketa-vh.doc
[3] mailto:volha.dziamidava@gmail.com