Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Летнік для аматараў назіранняў за птушкамі запрашае школьнікаў

Летнік для аматараў назіранняў за птушкамі запрашае школьнікаў

20.08.2013

Апошні тэрмін – 22 жніўня 2013 г.

Семінар-летнік «Юны бёдвотчар» ладзіцца з 26 па 30 жніўня грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 8 – 10 класаў.

Летнік пройдзе на тэрыторыі і пры падтрымцы біясфернага рэзервата «Прыбужскае Палессе».

У часе летніка ўдзельнікі атрымаюць базавую інфармацыю пра назіранні за птушкамі, а таксама навыкі жыцця ў палявых умовах.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 22 жніўня.

Неабходна даслаць на адрас yavamne@inbox.ru [1] (старшыню Брэсцкага абласнога аддзялення АПБ Дзянісу Табунову) наступныя звесткі:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку
2. Узрост
3. Адрас, кантактны тэлефон, у тым ліку хатні
4. Ці з’яўляецеся сябрам АПБ?
5. У якіх мерапрыемствах АПБ удзельнічалі раней?
6. Чаго чакаеце ад летніка?
7. Ці маеце асаблівасці ў харчаванні (напрыклад, вегетарыянства)?
8. Ці маеце турыстычны рыштунак (спальнік, дыванок, намёт)?

Неабходна прыкласці скан альбо фота падпісанай бацькамі згоды на ўдзел у летніку на ўзор: «Я, імя і прозвішча, дазваляю ўдзел майго сына/дачкі (імя, прозвішча, імя па бацьку) у палявым семінары «Юны бёдвотчар». Дата, подпіс».

Арганізатары аплочваюць харчаванне ўдзельнікаў, праезд – за свой кошт. Колькасць месцаў абмежаваная.

Паводле t-styl.info [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13196

Спасылкі
[1] mailto:yavamne@inbox.ru
[2] http://www.t-styl.info/by/115/news/11012/%D0%9B%D0%B5%D1%82%D0%BD%D1%96%D0%BA-%D0%B4%D0%BB%D1%8F-%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%9E-%D0%BD%D0%B0%D0%B7%D1%96%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8F%D1%9E-%D0%B7%D0%B0-%D0%BF%D1%82%D1%83%D1%88%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%96-%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%88%D0%B0%D0%B5-%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D1%9E.htm