Праграма стыпендый Х’юбэрта Хамфры (ЗША)
Амбасады і камісіі павінны падаць выбраныя кандыдатуры ў Інстытут міжнароднай адукацыі ў Вашынгтоне да 1 кастрычніка. Тэрмін падачы заяўкі залежыць ад краіны. 
10 месяцаў навучання без атрымання навуковай ступені, але з набыццём прафесійнага досведу ў Злучаных Штатах. Кожны год каля 200 стыпендый. 
Стыпендыяты адбіраюцца на аснове іх лідэрскіх здольнасцяў і схільнасці да грамадскай дзейнасці (public service) ў дзяржаўным ці прыватным сектарах. 
Стыпендыятаў прымаюць 18 галоўных універсітэтаў ЗША. Праграма прапануе каштоўныя магчымасці для прафесійнага развіцця на аснове абраных курсаў ва ўніверсітэце, удзелу ў канферэнцыях, практычнага досведу працы. На працягу года стыпендыяты выконваюць індывідуальныя мэты праграмы і шчыльна супрацоўнічаць са сваімі калегамі на семінарах і практыкумах. 
У адрозненне ад тыповага навучання, праграма заахвочвае стыпендыятаў падарожнічаць па-за межамі прымаючага ўніверсітэта, каб даведацца больш пра амерыканскую культуру, а таксама навязаць зносіны з амерыканскімі калегамі. 
Стыпендыі прысуджаюцца на конкурснай аснове кандыдатам, якія знаходзяцца ў сярэдзіне іх кар’еры, спецыялістам у наступных сферах: 
• Развіццё сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў 
• Камунікацыя / журналістыка 
• Эканамічнае развіццё 
• Кіраванне, планаванне і палітыка ў сферы адукацыі 
• Фінансы і банкаўская справа 
• Кіраванне ў сферы вышэйшай адукацыі 
• Прафілактыка ВІЧ / СНІД 
• Кіраванне людскімі рэсурсамі 
• Права і правы чалавека 
• Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змена клімату 
• Палітыка і кіраванне ў сферы аховы здароўя 
• Даследванне дзяржаўнай палітыкі і дзяржаўнае кіраванне 
• Лячэнне і прафілактыка алкагольнай, наркатычнай і тытунёвай залежнасці 
• Выкладанне англійскай мовы як замежнай 
• Палітыка і кіраванне ў сферы тэхналогій 
• Палітыка і прафілактыка ў сферы гандлю людзьмі 
• Гарадское і рэгіянальнае планаванне 
Асноўныя крытэрыі для аплікантаў: 
• ступень бакалаўра 
• не менш за 5 гадоў прафесійнага досведу 
• абмежаваны досвед або без досведу працы ў ЗША 
• лідэрскія якасці 
• досвед грамадскай дзейнасці 
• валоданне англійскай мовай 
Стыпендыя прадугледжвае: 
• аплату за навучанне і зборы ў прызначаных прымаючых універсітэтах; 
• падрыхтоўчыя курсы англійскай мовы, калі гэта неабходна; 
• пражыванне, у тым ліку аднаразовую выплату на ўладкаванне; 
• пакрыццё выдаткаў у выніку няшчасных выпадкаў і хвароб; 
• выплаты на набыццё кніг; 
• аднаразовая субсідыя на камп’ютар; 
• авіярэйс (міжнародныя пералёты ў ЗША і дадому па праграме і падарожжы ўнутры краіны на прадугледжаныя праграмай мерапрыемствы); 
• выдаткі на прафесійнае развіццё: практыка, прафесійныя візіты, канферэнцыі. 
Як падаць заяўку: 
Калі ласка, звяжыцеся з Амбасадай ЗША або камісіяй Фулбрайта ў вашай краіне для атрымання дадатковай інфармацыі наконт працэдуры падачы заяўкі і дэдлайну. 
Амбасады і камісіі павінны падаць выбраныя кандыдатуры ў Інстытут міжнароднай адукацыі ў Вашынгтоне да 1 кастрычніка. Тэрмін падачы заяўкі залежыць ад краіны. 
Дадатковая інфармацыя на сайце humphreyfellowship.org [1] . 
BELARUS 
Public Affairs Section 
U.S. Embassy 
Ulitsa Gertsena St., 2A 
220030 Minsk, Belarus 
Tel: 375–17–217–0481 
Fax: 375–17–211–0384 
minsk.usembassy.gov  
Паводле adukacyja.info [2]
