Прапануюцца гранты на пракат фільмаў аб правах чалавека
Найбліжэйшы апошні тэрмін – 15 верасня 2013 г. 
Кінафэсты, праекты мабільных кінатэатраў, інфармацыйна-тлумачальныя праграмы і адукацыйныя праекты, арганізаваныя ў школах і ВНУ, могуць атрымаць фінансавую падтрымку. 
Арганізацыя «Фільмы, якія маюць значэнне» (Movies that Matter) прапануе фінансаванне памерам да 5000 еўра і магчымасць атрымаць парады спецыялістаў наконт запуску фестывалю фільмаў на тэму правоў чалавека, а таксама дапаможа арганізаваць дэманстрацыю фільмаў аб правах чалавека ў Афрыцы, Азіі, Усходняй Еўропе, Лацінскай Амерыцы і на Блізкім Усходзе. 
Заяўкі павінны быць запоўненыя і пададзеныя мясцовымі арганізацыямі. Рэжысёры, якія прапанавалі свае фільмы, таксама могуць атрымаць падтрымку пры ўмове, што праект ажыццяўляецца ў шчыльнай супрацоўніцы з мясцовай арганізацыяй. 
Заяўкі прымаюцца да 15 верасня. 
Для атрымання дадатковай інфармацыі націсніце сюды [1] . 
Паводле ijnet.org [2]
