Паставы: Бясплатныя курсы беларускай мовы і краязнаўства
11.09.2013
Заняткі будуць праходзіць кожны чацвер а 18-й гадзіне ў памяшканні раённай дзіцячай бібліятэкі імя Дубоўкі. 
Кожны занятак будзе доўжыцца па дзве гадзіны – адна на вывучэнне беларускай мовы, другая будзе прысвечана гісторыі Паставаў. Праводзіць іх будуць настаўнікі па беларускай мове і пастаўскія краязнаўцы, такія як Ігар Пракаповіч, Людміла Сямёнас і Вадзім Шышко.
Заняткі бясплатныя, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Паводле westki.info [1]
