Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Запрашаем дзетак у беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках Мінска

Запрашаем дзетак у беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках Мінска

20.09.2013

З ініцыятывы бацькоў з дапамогай грамадскай ініцыятывы «Вучымся па-беларуску» ствараюцца новыя беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках Мінска: у Заводскім (м-н Шабаны), Фрунзенскім (пр. Пушкіна – вул. Адоеўскага) і Кастрычніцкім (вул. Ленінградская) раёнах.


Для пачатку працы груп неабходна іх дакамплектаванне.


Беларускамоўныя групы – гэта:


– магчымасць для вашага дзіцяці з маленства апроч рускай ведаць таксама і родную беларускую мову;


– паспяховае далейшае вывучэнне беларускай мовы ў школе;


– дапамога ў правядзенні нацыянальных святаў і конкурсаў для дзетак;


– бясплатныя беларускамоўныя кнігі і музычныя дыскі для вас і вашых дзяцей;


– магчымасць дадатковага навучання беларускім нацыянальным спевам і танцам;


– бясплатныя курсы па вывучэнні беларускай мовы для ўсіх жадаючых бацькоў.



Грамадская ініцыятыва «Вучымся па-беларуску» таксама дапаможа ў стварэнні беларускамоўных груп у іншых раёнах.
Просім распаўсюдзіць гэтую інфармацыю сярод вашых сяброў і знаёмых і далучыцца да ініцыятывы.



Тэл.: +375 (029) 8335542 (Вікторыя)

belsadki@gmail.com [1]

http://vk.com/mova_dzecyam [2]

https://www.facebook.com/groups/575303142506886/ [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13227

Спасылкі
[1] mailto:belsadki@gmail.com
[2] http://vk.com/mova_dzecyam
[3] https://www.facebook.com/groups/575303142506886/