Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Практычная медыяадукацыя: міжнародны досвед і ўкраінскія перспектывы»

Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Практычная медыяадукацыя: міжнародны досвед і ўкраінскія перспектывы»

25.09.2013

Апошні тэрмін – 1 кастрычніка 2013 г.

Другая міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя «Практычная медыяадукацыя: міжнародны досвед і ўкраінскія перспектывы» адбудзецца 31 кастрычніка – 1 лістапада 2013 г. у Кіеве ў партнёрстве з Інстытутам інавацыйных тэхналогій і зместу адукацыі Міністэрства адукацыі і навукі Украіны і Інстытутам сацыяльнай і палітычнай псіхалогіі Нацыянальнай акадэміі педагагічных навук Украіны.

Аўдыторыя удзельнікаў – настаўнікі агульнаадукацыйных навучальных устаноў, навукова-педагагічныя работнікі вышэйшых педагагічных навучальных устаноў, устаноў паслядыпломнай педагагічнай адукацыі і прадстаўнікі СМІ.

Асноўныя напрамкі працы канферэнцыі:

• Тэарэтычныя асновы медыяадукацыі, методыка ўкаранення і выкарыстання.
• Гісторыя развіцця медыяадукацыі. Айчынны і замежны досвед.
• Медыяадукацыя як педагагічная інавацыя.
• Роля медыяадукацыі ў сацыялізацыі асобы.
• Медыяадукацыя ў агульнаадукацыйных навучальных установах: практыка, праблемы, перспектывы.
• Методыка і тэхналогіі медыяадукацыі.
• Медыя- і інфармацыйная пісьменнасць: новы функцыянал школьнай бібліятэкі.

Пералік напрамкаў працы канферэнцыі з’яўляецца арыенціровачным і адкрытым для дадаткаў.

Заяўкі і тэксты артыкулаў на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 кастрычніка 2013 г.

Інфармацыйны ліст, умовы ўдзелу, патрабаванні да артыкулаў doc 346 Kb [1]

Праграма канферэнцыі doc 350 Kb [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13231

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/files/f/1058_mediao-info.doc
[2] https://nastaunik.eu/files/f/1059_mediao-progr.doc