Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Завяршыўся конкурсны набор на курсы дыстанцыйнага навучання па тэме «Актыўная ацэнка»

Завяршыўся конкурсны набор на курсы дыстанцыйнага навучання па тэме «Актыўная ацэнка»

09.10.2013

Дзякуем за вашыя заяўкі, шаноўныя калегі, нам было надзвычай цяжка выбраць удзельнікаў з такой колькасці прэтэндэнтаў! Шчыра спадзяёмся, што з тымі, хто не патрапіў у лік сёлеташняй каманды ДН, мы сустрэнемся ў наступныя разы.

Залічаныя ўдзельнікі цяперашняга курса павінны зарэгістравацца на dn.aacenka.by [1] да 13 кастрычніка 2013 г. На платформе ўжо разгорнуты першы навучальны модуль – знаёмцеся, асвойвайцеся.

Шаноўныя ўдзельнікі, для зачыну для вас – відэазварот галоўнага кансультанта курса Мікалая Іванавіча Запрудскага.

«Дарагія калегі, вы такія малайцы! Без ціску з боку адміністрацыі самі прынялі рашэнне займацца актыўнай ацэнкай.»



Нагадаем, што курс дыстанцыйнага навучання праводзіцца пры падтрымцы РГА «Таварыства беларускай школы», Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Польшча), адукацыйных парталаў nastaunik.eu [2], www.aacenka.by [3] ды інш. У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ з усіх рэгіёнаў, якія самі прайшлі навучанне і ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго да беларускіх умоваў.

Тэрмін навучання ў межах цяперашняга курса – 6 месяцаў. Удзельнікі, якія пройдуць усе 7 модуляў, атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 90-гадзіннага курса (сертыфікат міжнароднага ўзору).

Да сустрэчы на платформе дыстанцыйнага навучання!


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13237

Спасылкі
[1] http://dn.aacenka.by/
[2] https://nastaunik.eu
[3] http://www.aacenka.by