Рэгіструйцеся на штогадовую канферэнцыю EUROCLIO!
Еўрапейская асацыяцыя выкладчыкаў гісторыі, спадчыны і грамадазнаўства EUROCLIO адкрывае рэгістрацыю на вясновую штогадовую канферэнцыю, якая адбудзецца гэтым разам у самым сэрцы Балкан, у горадзе Охрыд (Рэспубліка Македонія), з 31 сакавіка па 6 красавіка 2014 г. 
21-я штогадовая канферэнцыя «Гістарычная адукацыя без межаў: як мы можам дзяліцца сваёй культурнай спадчынай», як чакаецца, будзе адной з самых значных падзей у гісторыі штогадовых канферэнцый EUROCLIO. Упершыню гістарычныя таварыствы Заходніх Балкан аб’ядналіся дзеля таго, каб прыняць міжнародную канферэнцыю, прысвечаную гістарычнай адукацыі, куды яны горача запрашаюць удзельнікаў!
Рэгістрацыя ў канферэнцыі адкрыта для ўсіх, хто працуе ці іншым чынам задзейнічаны ў сферы выкладання гісторыі, спадчыны, культурнай і грамадзянскай адукацыі.
Кошт удзелу ў канферэнцыі складае 1150 ? (асобны пакой) і 950 ? (пакой на двух чалавек). На дадзены момант арганізатары канферэнцыі шукаюць магчымасці дадатковага фінансавання, дзеля заахвочвання ўдзелу прадстаўнікоў з розных краін, у тым ліку і з Беларусі.
Удзельнікам канферэнцыі прапануецца прайсці прафесійны курс навучання разам з 200 выкладчыкамі гісторыі, спадчыны і грамадазнаўства з усёй Еўропы і не толькі, пазнаёміцца з багатай і складанай гісторыяй Балкан, прыняць удзел у важных дыскусіях вакол мультыперспектыўнага падыходу да гісторыі і культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Македоніі і гістарычнай адукацыі без межаў у Еўропе і свеце, а таксама пазнаёміцца з агульнай і рознабаковай спадчынай вакол Охрыда на мясцовым узроўні і ў рэгіёне ў цэлым.
... І гэта яшчэ не ўсё!
Багатая культурная і гістарычная спадчына Бітолы, Стругі і Охрыда, цёплая сустрэча македонскіх выкладчыкаў гісторыі, выдатная ежа і чароўнае веснавое надвор’е чакае вас!
Апошні тэрмін рэгістрацыі – 1 студзеня 2014 г. Зарэгіструйцеся зараз, каб забяспечыць сабе месца ў гэтай унікальнай канферэнцыі.
• Націсніце тут [1], каб зарэгістравацца.
• Націсніце тут [2], каб спампаваць праграму канферэнцыі.
• Наведайце старонку канферэнцыі [3] для атрымання дадатковай інфармацыі.
Мы з нецярпеннем чакаем магчымасці правесці захапляльны тыдзень з вамі ў чароўнай Македоніі.
Па іншых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся да менеджара канферэнцыі на aysel@euroclio.eu [4] .
Паводле інфармацыйнага ліста
