Community Connections – 2014
Апошнія тэрміны: 13 лістапада 2013 г., 4 снежня 2013 г., 22 студзеня 2014 г., 26 лютага 2014 г., 26 сакавіка 2014 г., 22 красавіка 2014 г.
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвясціла конкурс на ўдзел у праграме прафесійна – культурнага абмену Community Connections – 2014 у Беларусі. 
Падрабязную інфармацыю наконт тэматыкі праграмаў на 2014 год і ўмовы ўдзелу, а таксама графік падачы заявак, сумоўяў і паездак, узор анкеты кандыдата і інструкцыю па яе запаўненні можна знайсці тут: абвестка [1], анкета [2] і інструкцыя па яе запаўненні [2].
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці запрашае да ўдзелу тых, хто зацікаўлены ў атрыманні новых ведаў і досведу, і чые здольнасці ды магчымасці дазволяць максімальна эфектыўна выкарыстоўваць іх для развіцця сваіх арганізацый і прафесійных ды мясцовых супольнасцяў па завяршэнні стажыроўкі ў ЗША.
Tэмы праграмаў Community Connections – 2014
1. Прадухіленне гвалту ў сям’і
Апошні тэрмін – 13 Лістапада 2013 г., 17.00.
Даты праграмы – 19 сакавіка – 10 красавіка 2014 г.
2. Медыяцыя як форма альтэрнатыўнага развязання канфліктаў
Апошні тэрмін – 4 снежня 2013 г., 17.00.
Даты праграмы – 16 красавіка – 8 мая 2014 г.
3. Асновы кіравання грамадскімі арганізацыямі
Апошні тэрмін – 22 студзеня 2014 г., 17.00.
Даты праграмы – 28 мая – 19 Чэрвень 2014 г.
4. Фінансавая падтрымка прадпрымальніцтва
Апошні тэрмін – 26 лютага 2014 г., 17.00.
Даты праграмы – 9 – 31 ліпеня 2014 г.
5. Развіццё навыкаў незалежнага пражывання ў сацыяльна неабароненай моладзі
Апошні тэрмін – 26 Сакавіка 2014 г., 17.00.
Даты праграмы – 23 ліпеня – 14 жніўні 2014 г.
6. Карпаратыўная сацыяльная адказнасць
Апошні тэрмін – 22 красавіка 2014 г., 17.00.
Даты праграмы – 3 – 25 верасня 2014 г.
