Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Працягваем грамадскую дыскусію!

Працягваем грамадскую дыскусію!

19.10.2013

Шаноўныя калегі, шаноўныя бацькі – усе, каму важны стан адукацыі ў нашай краіне!

Nastaunik.info працягвае спробы адшукаць альтэрнатывы і пашырыць станоўчыя практыкі і шляхі вырашэння праблемаў у адукацыі.

Да папярэдняй [1] грамадскай дыскусіі далучыліся як даследнікі, так і практыкі сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікі і рэпетытары, нефармальныя адукатары і супрацоўнікі навукова-метадычных устаноў, дасведчаныя эксперты і пачаткоўцы. Па выніках абмеркавання быў зладжаны круглы стол і выдадзены тэматычны зборнік «Альтэрнатывы ў адукацыі» [2].

Прапануем працягнуць грамадскую дыскусію.

Як вы лічыце, якія тэмы неабходна зрабіць асноўнымі ў цяперашнім абмеркаванні?

Пішыце на адрас nastaunik.info@gmail.com [3], і неўзабаве мы адкрыем старонку, дзе кожны зможа пакінуць сваё меркаванне па азначаных вамі тэмах. Вынікі грамадскай дыскусіі будуць падсумаваны і даведзены да ведаму шырокага кола педагогаў, а таксама да заканадаўцаў і да адказных структураў Міністэрства адукацыі.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13249

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/news/?id=6345
[2] https://nastaunik.eu/news/?id=4214
[3] mailto:nastaunik.info@gmail.com