Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > 12 красавіка – IX Асамблея ТБШ

12 красавіка – IX Асамблея ТБШ

08.04.2014

Рашэннем Канцылярыі ТБШ IX чарговая справаздачна-выбарная Асамблея РГА «Таварыства беларускай школы» адбудзецца 12 красавіка 2014 г. у памяшканні Арт-Сядзібы [1] (Мінск, Інструментальны зав., д. 6, оф. 105; ст. м. «Парк Чалюскінцаў»). 

Парадак дня

10.30: Рэгістрацыя

11.00: Справаздачнае выступленне старшыні, іншых кіраўнікоў таварыства, рэвізійнай камісіі, абмеркаванне дзейнасці ТБШ за перыяд з верасня 2011 г. Выбары старшыні, намеснікаў, сяброў канцылярыі, назіральный рады, рэвізійнай камісіі.

13.00: Кава.

13.30: Круглы стол «Наша адукацыя».

17.00: Кава.

Просім усіх зацікаўленых папярэдзіць пра меркаваны ўдзел да 7 красавіка 2014 г. праз тэл. (+375 29) 778 56 98.

Таксама просім прывезці з сабою спіс сяброў суполкі, аддзялення ТБШ для перарэгістрацыі (прозвішча, імя, год нараджэння, месца працы, адрас, тэлефон).

Для ахвотных паўдзельнічаць у працы круглага стала «Наша адукацыя», дзе будуць абмеркаваны актуальныя пытанні развіцця беларускай адукацыі (грамадзянская адукацыя і нацыянальная школа, грамадзянская пазіцыя настаўніка, стэрэатыпы ў беларускай адукацыі, кампетэнцыі сучаснага школьніка, павышэнне іміджу настаўніка, па якіх падручніках вучыцца, медыяадукацыя, стан беларускамоўнай адукацыі ў рэгіёне, Кодэкс аб адукацыі і нарматыўная дакументацыя ды інш.): падрыхтуйце тэзісы свайго выступлення ў электронным варыянце (3 – 5 с.), якія будуць змешчаны ў выніковым зборніку. Свае нататкі можна дасылаць таксама на адрас lozkaa@gmail.com [2].

Канцылярыя ТБШ


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13322

Спасылкі
[1] http://artsiadziba.by/office
[2] mailto:lozkaa@gmail.com