Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Беларускія настаўнікі наведалі сваіх калег у Польшчы

Беларускія настаўнікі наведалі сваіх калег у Польшчы

03.04.2014
Сустрэча ў Цэнтры развіцця адукацыі

У сакавіку 2014 года польскія калегі запрасілі групу беларускіх настаўнікаў — удзельнікаў дыстанцыйных курсаў «Стратэгія актыўнай ацэнкі», каб абмяняцца вопытам выкарыстання гэтай навучальнай тэхналогіі. Дапамаглі арганізаваць візіт адукацыйныя грамадскія арганізацыі,  і якраз падчас веснавых канікул беларусы пазнаёміліся з сістэмай адукацыі Польшчы — краіны, якая, паводле даследаванняў PISA, мае адну з найбольш эфектыўных сістэм адукацыі ў свеце. 

Прапануем пераклад артыкула пра візт беларусаў з сайта Цэнтар развіцця адукацыі [1]. 

24 Сакавіка 2014 г. у Цэнтры развіцця адукацыі адбылася сустрэча з дэлегацыяй выкладчыкаў з Беларусі, якія прыехалі у Польшчу з азнаямленчым візітам. Гэта была трэцяя сустрэча, арганізаваная ў апошнія гады Беларускім таварыствам ім. Р. Шумана ў Варшаве. 

Адбылася сустрэча з намеснікам дырэктара Цэнтра развіцця адукацыі Марленай Фалькоўскай. Удзельнікі пазнаёміліся з структурай, задачамі і мерапрыемствамі Цэнтра развіцця адукацыі, у прыватнасці, з мэтамі ўсіх сістэмных праектаў, што рэалізуюцца ў Цэнтры. Акрамя таго, мы далі гасцям агульную інфармацыю пра арганізацыю адукацыі ў Польшчы, з акцэнтам на наш вопыт і праблемы, з якімі сутыкаецца польская сістэма адукацыі. 

У нашых госцей было шмат пытанняў, звязаных з ужываннем новага навучальнага плана для польскіх настаўнікаў. Была магчымасць наблізіць іх да філасофіі, а таксама звярнуць увагу на тое, якія істотныя змены адбыліся ў свядомасці нашых педагогаў, калі яны пачалі рэалізоўваць навучальны план. Шмат інтарэсу ў гасцей выклікала пытанне аб свабодзе польскіх настаўнікаў у распрацоўцы навучальных праграм. 

Удзельнікі цікавіліся кар’ерным шляхам настаўнікаў. Госці мелі шмат пытанняў наконт педагагічнай адукацыі і шляхоў заахвочвання таленавітых маладых людзей у выбары гэтай прафесіі. Таксама абмяркоўвалі спосаб павышэння прэстыжу настаўніцкай прафесіі, і розніцы ў аплаце працы педагогаў, якія працуюць у Польшчы і Беларусі. 

Арыгінал і фота тут [1].


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13360

Спасылкі
[1] http://www.ore.edu.pl/strona-ore/index.php?option=com_content&view=article&id=4368:relacja-ze-spotkania-z-delegacj-nauczycieli-z-biaorusi&catid=253:wizyty-2014&Itemid=1965&Itemid=1965