Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Брэсцкія школьнікі і настаўнікі змогуць атрымліваць гадавыя польскія візы бясплатна

Брэсцкія школьнікі і настаўнікі змогуць атрымліваць гадавыя польскія візы бясплатна

14.04.2014

«Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце ласкава інфармуе, што з 1 мая 2014 года заявы наконт выдачы віз для ўдзельнікаў групавых паездак — вучняў (да 18 гадоў) пачатковых і сярэдніх школ брэсцкай консульскай акругі і выхавальнікаў (кіраўнікоў груп) — будуць прымацца без рэгістрацыі ў сістэме e-konsulat», — паведамляецца на афіцыйным сайце генконсульства.

Атрымаць візу, не плацячы 60 еўра консульскага збору, могуць і настаўнікі, якія суправаджаюць групу. Але генеральнае консульства ў Брэсце строга абмежавала колькасць дарослых — не больш за аднаго выхавальніка на пяць непаўналетніх школьнікаў, піша onliner.by [1].

Пры гэтым школьнікі могуць афармляць візавыя дакументы і самастойна, і з дапамогай турфірмаў . Рашэнне прымае дырэктар школы. Ён жа складае заяву аб вызваленні ад консульскага збору.

«Адпаведна, зніжкамі на аплату консульскага збору могуць скарыстацца выключна вучні і працаўнікі школ, якія выязджаюць у якасці выхавальнікаў, у суадносінах 1 дарослы на 5 непаўналетніх дзяцей (не датычыць паездак дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі). У выпадку, калі колькасць выхавальнікаў — супрацоўнікаў школы — перавышае вышэйпазначаныя прапорцыі, арганізатары абавязаны пазначыць людзей, візавыя заявы якіх павінны быць разгледжаны на ільготных умовах. Заявы астатніх удзельнікаў паездкі, а таксама грамадзян, якія не маюць дачынення да школы, будуць разглядацца на агульных падставах», — сказана на сайце генконсульства.

Консульства гатова прымаць не больш за 100 заяў ад школьных груп на дзень. Пры гэтым вучням будуць выдаваць гадавыя польскія візы. А тым шчасліўчыкам, школы якіх заключылі дамову аб супрацы з польскімі навучальнымі ўстановамі, візу і ўвогуле будуць даваць адразу на тры гады.

Народная Воля [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13388

Спасылкі
[1] http://people.onliner.by/2014/04/14/shkolniki-v-polshu
[2] http://nv-online.info/by/467/society/81709/%D0%91%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5-%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8-%D0%B8-%D1%83%D1%87%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F-%D1%81%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%83%D1%82-%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%83%D1%87%D0%B0%D1%82%D1%8C-%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D0%B5-%D0%BF%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5-%D0%B2%D0%B8%D0%B7%D1%8B-%D0%B1%D0%B5%D1%81%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D1%82%D0%BD%D0%BE.htm