Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Нарада па аграрнай палітыцы: Вызваліць настаўнікаў ад неўласцівых ім функцый

Нарада па аграрнай палітыцы: Вызваліць настаўнікаў ад неўласцівых ім функцый

10.06.2014

Лукашэнка распавёў, ад якіх функцый вызваляць беларускіх настаўнікаў

З гэтай заявай ён выступіў у аўторак на нарадзе, прысвечанай праектам указаў па ўдасканаленню аграрнай палітыкі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мае намер да 1 верасня правесці нараду, на якой будуць абмеркаваныя праблемныя пытанні сістэмы адукацыі.

"Я мяркую, што адпаведная група вывучае, а дакладней сістэматызуе пытанні, каб нарэшце вызваліць настаўнікаў ад неўласцівых функцый і прымусіць іх займацца толькі сваёй справай — перадачай ведаў і навучаннем дзяцей ды выхаваннем іх", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА [1].

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што "напэўна, на ўзроўні міністэрства і ўраду гэта не ў стане зрабіць". Ён папярэдзіў чыноўнікаў, што яны атрымаюць "адпаведную ацэнку".

euroradio.fm [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13488

Спасылкі
[1] http://www.belta.by/ru/all_news/president/Lukashenko-obeschaet-osvobodit-uchitelej-ot-nesvojstvennyx-im-funktsij_i_671933.html
[2] http://euroradio.fm/lukashenka-raspavyou-ad-yakih-funkcyy-vyzvalyac-belaruskih-nastaunikau