Пачаў працу 25-ы летнік у Альхоўцы
25.06.2014

Летнік у Альхоўцы штогод збірае найлепшых прафесіяналаў у педагогіцы. Сёлетняя тэма летніка «Сучасныя электронныя сродкі навучання». 23 чэрвеня працу пачалі 53 удзельнікі, сярод якіх – і пераможцы абласных этапаў конкурсаў прафесійнага майстэрства, і 16 «навічкоў».
Кіраўнік і ідэйны натхняльнік летніка – Мікалай Запрудскі.
Альхоўка сёлета юбілейная, дваццаць пятая. Пасля 29 чэрвеня, калі ўсе альхоўцы падзеляцца сваімі напрацоўкамі і ідэямі, чакайце цікавых матэрыялаў на нашым сайце!
