Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Давайце дапаможам калегам стварыць сайт дыстанцыйнага навучання!

Давайце дапаможам калегам стварыць сайт дыстанцыйнага навучання!

09.07.2014

Група настаўнікаў стварае рэсурс і шукае сярод калег спонсараў для аплаты хостынгу пад сайт дыстанцыйнага навучання настаўнікаў англійскай мовы Беларусі. Пра гэта паведаміла ў сваім блогу [1] настаўніца англійскай мовы, фіналістка [2] IX рэспубліканскага  конкурсу «Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт» Таццяна Глушакова, вядомая калегам як стваральніца і адміністратар прадметнага блога для настаўнікаў англійскай мовы " [3]ForteE" [3].

Неабходная сума для размяшчэння хостынгу складае 1 045 450 рубллёў + 129 000. рублёў на набыццё даменнага імя ў зоне.by.. Жадаючыя дапамагчы могуць перавесці  беларускія рублі на B134075110494 з паметкай “для сайта дыстанцыйнага навучання”.

На дадзены момант выказалі жаданне стварыць і весці курсы педагогі: з Воранава, Калінковіч, Мінска, Пінска і Гомеля. Да калектыву стваральнікаў яшчэ можна далучыцца.

Цяпер новаствораны сайт працуе  на http://beget.ru [4] ў тэставым рэжыме (http://kapelk.bget.ru [5]). Версія moodle 2.6, тэхпадтрымка 24/7.

Давайце разам дапаможам беларускай адукацыі!

Кантакт для сувязі з Таццянай Глушаковай: kapelkasm@yandex.by [6]/


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13537

Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/learnerby
[2] http://www.sozhnews.info/comuna/4460-uchitel-angliyskogo-sozdaet-internet-resurs.html
[3] http://fortee.ru/
[4] http://beget.ru
[5] http://kapelk.bget.ru
[6] mailto:kapelkasm@yandex.by