Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > У Мінску шукаюць па 4 настаўнікі ў школу, у рэгіёнах – ратуе размеркаванне

У Мінску шукаюць па 4 настаўнікі ў школу, у рэгіёнах – ратуе размеркаванне

16.08.2014

Арцём Мартыновіч, euroradio.fm [1]

“Шукаем настаўніка пачатковых класаў, разглядаюцца любыя ўмовы, можна пенсійнага ўзросту”, — пішуць адміністрацыі школ на сайце вакансій.

У Луговослабодскую школу, што ў Мінскім раёне, шукаюць [2] адразу трох настаўнікаў: працы, англійскай мовы і пачатковых класаў. І… знаходзяць адразу пасля тэлефанавання Еўрарадыё.

Еўрарадыё: А ў вас вакансіі яшчэ актуальныя?

Школа: Так. А вы хто?

Еўрарадыё: Журналіст.

Школа: У прынцыпе, мы ўсіх набралі. Праблем у нас няма.

У 49 сталічнай школе за 2 тыдні да пачатку заняткаў набралі не ўсіх настаўнікаў.

“Нам трэба настаўнік пачатковых класаў, фізкультуры, англійскай мовы і дэфектолаг. У нас вялікая школа, шмат дзяцей, больш за стаўку будзеце мець”, — агучваюць вакансіі ў 49-й сталічнай школе за 2 тыдні да пачатку навучальнага года.

Заробак для настаўніка на сайце вакансій часцей не ўказваюць ці пішуць проста да 400 долараў.

У 179-ю сталічную школу настаўніка пачатковых класаў шукаюць на любых умовах:

“Шукаем настаўніка пачатковых класаў, разглядаюцца любыя прапановы, можна пенсійнага ўзросту”, — апісвае прапанову адміністрацыя школы. Тут гатовыя ўзяць нават двух настаўнікаў для малых дзетак.

“Па ўсёй краіне настаўнікаў пачатковых класаў не хапае. Закрылі педкаледжы, якія раней нас забяспечвалі, ну, і на педагагічныя спецыяльнасці цяпер мала ідуць, падае прэстыж прафесіі. Ну і дзяцей стала больш цяпер”, — апісваюць у 179 мінскай школе.

Упраўленне адукацыі спорта і турызма Першамайскага раёна Мінска шука [3]е адразу 15 настаўнікаў пачатковых класаў, 5 настаўнікаў англійскай мовы, а ў дзіцячыя садкі трэба 68 выхавацеляў. Але “сітуацыя не крытычная”, лічаць чыноўнікі.

“Мы часткова закрылі вакансіі маладымі спецыялістамі. У панядзелак адновім іх. Зразумела, праблема з выхавацелямі дзіцячых садкоў, бо закрылі педагагічныя каледжы”, — тлумачаць ва ўпраўленні адукацыі спорта і турызма.

А вось у рэгіёнах праблемы з настаўнікамі амаль няма, бо “ратуе размеркаванне”.

“Да нас прыехала 50 маладых спецыялістаў і раён цяпер цалкам забяспечаны. Калі летась нам былі патрэбныя выхавацелі дзіцячых садкоў, то летась усё запоўнілі”, — расказваюць пра новыя кадры ў аддзеле адукацыі спорта і турызма магілёўскага раёна. Яшчэ паўгода таму адразу ў адну мінскую школу шукалі да 6 настаўнікаў. А па рэгіёнах па адной вакансіі.

Дарэчы, паводле міністра адукацыі [4] Сяргея Маскевіча, вострага дэфіцыту настаўнікаў у школах няма.

Фота: huffingtonpost.com

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13608

Спасылкі
[1] http://euroradio.fm/u-minsku-shukayuc-pa-4-nastauniki-u-shkolu-u-regiyonah-ratue-razmerkavanne
[2] http://rabota.by/view/50367226/20/20/
[3] http://perue.minsk.edu.by/ru/main.aspx?guid=1081
[4] http://news.tut.by/society/411197.html