Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Каб людзьмі звацца

Каб людзьмі звацца

19.08.2014

У апошні час ідзе дыскусія пра статус настаўніка. Гэтам пытаннем абяцаюць заняцца і  міністр адукацыі, і былы першы намеснік міністра, а  цяпер рэктар педуніверсітэта.

Такія заявы высокіх чыноўнікаў выклікаюць буру эмоцыяў тых, чый статус гэтыя ж чыноўнікі апусцілі ніжэй за некуды. Настаўнікі прапануюць спачатку падняць заробкі, прыбраць непатрэбную паператворчасць і розныя непрафесійныя абавязкі. І надзіва, большасць з іх верыць, што аўтарытэт прафесіі і павага да педагога вернуцца самі сабой. Вядома, што настаўнікі маюць рацыю: нізкія заробкі ніяк не спрыяюць прэстыжу прафесіі, аднак…

Давайце ўявім, што здарыўся цуд, і настаўнікам з 1 верасня забаранілі дзяжурыць на дыскатэках, хадзіць па хатах небяспечных сем’яў, выпрошваць грошы ў бацькоў на рамонт школы і пісаць справаздачы. Ды яшчэ сталі за працу плаціць сярэднестатыстычны заробак, які ў Мінску складае 800 даляраў. І што?

Чытаць далей у блогу Тамары Мацкевіч [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13617

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/blogs/mackievic/13611