Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Google створыць дзіцячыя акаўнты ў YouTube і Gmail

Google створыць дзіцячыя акаўнты ў YouTube і Gmail

20.08.2014

Еўрарадыё [1]

Карыстацца гэтымі сэрвісамі хутка змогуць тыя, хто яшчэ не дарос да 13 гадоў.

У кампаніі лічаць, што новаўвядзенне дапаможа бацькам сачыць за дзеяннямі сваіх дзяцей на папулярных інтэрнэт-рэсурсах і абмяжоўваць іх доступ да “дарослага” кантэнту.

Пакуль жа найбольш папулярныя заходнія сайты, уключаючы відэахостынг YouTube і сацыяльную сетку Facebook, не дазваляюць карыстацца сваімі паслугамі асобам, якія не дасягнулі 13 гадоў. Што праўда, на практыцы дзеці няправільна ўказваюць свой узрост падчас рэгістрацыі. Праверыць гэта проста немагчыма. 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13618

Спасылкі
[1] http://euroradio.fm/google-stvoryc-dzicyachyya-akaunty-u-youtube-i-gmail