Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дыстанцыйныя курсы «Актыўная ацэнка – 2014»

Дыстанцыйныя курсы «Актыўная ацэнка – 2014»

03.09.2014

Апошні тэрмін – 25 верасня 2014 г., 17:00 

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка».

Курс дыстанцыйнага навучання праводзіцца пры падтрымцы РГА «Таварыства беларускай школы», Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Польшча), адукацыйных парталаў nastaunik.eu [1], aacenka.by [2] ды інш. У якасці ментараў і кансультантаў выступаюць найлепшыя педагогі-практыкі, метадысты і выкладчыкі ВНУ, якія самі прайшлі навучанне і ў вялікай ступені склалі гэты інтэрнэт-курс ці адаптавалі яго да беларускіх умоваў.

Тэрмін навучання – 6 месяцаў, удзел бясплатны. Настаўнікі, якія скончаць курс «Актыўная ацэнка», атрымаюць пасведчанне аб заканчэнні 90-гадзіннага курса (сертыфікат міжнароднага ўзору). 

Умовы ўдзелу, змест і арганізацыя курса, форма заяўкі, кантактныя звесткі – у раздзеле Конкурсы [3]

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13664

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/
[2] http://www.aacenka.by/
[3] https://nastaunik.eu/konkurs/13663