24 верасня – моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам
20.09.2014
Мовазнаўцы Пётра Садоўскі й Вінцук Вячорка запрашаюць на чарговы, 30-ты сэзон Моўных сустрэчаў.
Праводзяць яго ў межах кампаніі „Зробім лепш”, якую вядуць сябры Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў.
Чарговая сустрэча ў сераду, 24 верасьня 2014 г.
Вінцук Вячорка
1. Тапанімічны ляндшафт вакол нас. Орша ці Ворша, Днепр ці Дняпро, Неман ці Нёман? Куды падае націск у назьве Радашка(о)вічы? Беларуская традыцыя найменьня вуліц
2. Тэрміналёгія беларускага інтэрнэту: пачатак тварэньня
Пачатак а 18.30.
Уваход вольны.
Сядзіба ТБМ, вуліца Румянцава, 13. Мэтро „Пл. Перамогі”.
