29 кастрычніка – моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам
Мовазнаўцы Пётра Садоўскі й Вінцук Вячорка запрашаюць на чарговы, 30-ты сэзон Моўных сустрэчаў.
Чарговая сустрэча ў сераду, 29 кастрычніка.
Вінцук Вячорка:
1. Правільна лічым па-беларуску – вусна і пісьмова. Паўтара мільёнА, а не мільёны! Паўтраця, паўпятадзясят – гэта колькі? Двух і дзьвюх. Калі – абодва, калі – абедзьве, калі – абое? Чытаем: 0,2.
2. Аднаўляем беларускую тэрміналёгію: юрыспрудэнцыя, судаводзтва. У афіцыйных слоўніках -- “іск”, “ісьцец”, “адказчык”, “даверанасць”, “судавытворчасць”, “паручацца”, “яўка”. Ці ёсьць лепшыя варыянты? Практыкум.
3. Міні-конкурс на найлепшую беларускую назву для важнага знаку ў сацыяльных сетках # HASHTAG (для пазначэньня ключавога слова паведамленьня).
І, як заўсёды, іншыя цікавыя рэчы пра мову.
Пачатак а 18.30. Уваход вольны. Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58, гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі" (наступны за ЦУМам). 4 паверх, пакой 430.
