Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > 5 лістапада – моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам

5 лістапада – моўная сустрэча з Вінцуком Вячоркам

29.10.2014

Мовазнаўцы Пётра Садоўскі й Вінцук Вячорка запрашаюць на чарговы, 30-ты сэзон Моўных сустрэчаў.

Праводзяць яго ў межах кампаніі „Зробім лепш”, якую вядуць сябры Асамблеі дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў.

Чарговая сустрэча ў сераду, 5 лістапада 2014 г.

Вінцук Вячорка

1. (Тэму замовілі ўдзельнікі.) Беларускія дзеепрыметнікі. Як перакласьці „вечно опаздывающий” і „выкарабкивающиеся”? Конкурс на пераклад іншых „-ующихся”.

2. Беларуская юрыдычная тэрміналёгія — практычна: пішам заяву.

І, як заўсёды, іншыя цікавыя рэчы пра мову.

Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Арт Сядзіба, пр. Незалежнасьці, 58, гандлёвы цэнтар "Маскоўска-Венскі" (наступны за ЦУМам). 4 паверх, пакой 430.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13827