Конкурс мультымедыйных матэрыялаў да 60-годдзя сяброўства Беларусі ў ЮНЕСКА
11.11.2014
Апошні тэрмін – 30 лістапада 2014 г.
Адкрыты конкурс мультымедыйных матэрыялаў прымеркаваны да 60-годдзя сяброўства Беларусі ў ЮНЕСКА. Конкурс прадугледжвае стварэнне відэаролікаў, мультымедыйных прэзентацый, інфаграфікі, якія раскрываюць тэму супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА ў сферы адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі ды інфармацыі, а таксама прысвечаных матэрыяльнай і нематэрыяльнай Сусветнай спадчыне ЮНЕСКА ў Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі й студэнты, сябры клубаў ЮНЕСКА и навучэнцы асацыяваных школаў ЮНЕСКА, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і ўсе жадаючыя ў трох узроставых групах (12 – 15 гадоў, 16 – 20 гадоў, ад 21 гадоў).
