Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Круглы стол па тэме Еўрапейскага саюза

Круглы стол па тэме Еўрапейскага саюза

24.11.2014

30 лістапада (нядзеля) ГА «Адукацыйны цэнтр "ПОСТ"» ладзіць выніковую імпрэзу па праекце «Магчымасці працы з тэмай Еўрапейскага саюза: досвед, выклікі, перспектывы».

Арганізатары мяркуюць прадэманстраваць досвед распаўсюду ведаў пра Еўрапейскі саюз, падвесці вынікі праекта. Прэзентаваць і абмеркаваць магчымасці і перспектывы працы з гэтай тэмай для мультыплікатараў, лідэраў грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў, прадстаўнікоў як фармальнай, так і нефармальнай адукацыі.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і грамадскіх арганізацый, якія цікавяцца гэтай тэмай і плануюць выкарыстоўваць атрыманы досвед у сваёй практычнай дзейнасці.

Круглы стол пройдзе па адрасе: Мінск, вул. Нававіленская, 38 (другі паверх).

Праграма Круглага стала:

10:30 Сустрэча ўдзельнікаў: рэгістрацыя.

11:00 Уступнае слова, знаёмства.

11.30 Прэзентацыя  досведу ўдзельнікаў папярэдніх мерапрыемстваў у распаўсюдзе ведаў пра Еўрапейскі саюз.

12:30 Кава-паўза

13.30 Узнагароджанне пераможцаў Конкурсу даследчых работ па тэме ЕС.

14:00 Падвядзенне вынікаў.

Арганізатары кампенсуюць праезд да Мінска і назад пры наяўнасці праязных дакументаў.

Абавязковай умовай удзелу ў круглым стале з'яўляецца папярэдняя заяўка да 29 лістапада 2014 г.  (з наступнай інфармацыяй: імя і прозьвішча, маб. тэлефон, е-mail, арганізацыя/пасада).

Заяўкі дасылайце на  nastaunik@gmail.com [1] .

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць праз тэлефон 8 029 685 03 18.

Паводле інфармацыйнага ліста


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13886

Спасылкі
[1] mailto:nastaunik@gmail.com