Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Матэматык Міхаіл Жураўкоў прызначаны новым міністрам адукацыі

Матэматык Міхаіл Жураўкоў прызначаны новым міністрам адукацыі

27.12.2014

Пра гэта паведаміла БЕЛТА [1]27 снежня 2014 г.

Намесніцай міністра адукацыі будзе Раіса Сідарэнка, дырэктарка НІА.

Міхаіл Жураўкоў нарадзіўся у Салігорску. Матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1993), прафесар (2000). Акадэмік Акадэміі горных навук Расіі, Беларускай горнай акадэміі, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці (МАНЭБ).

Адукацыя: Беларускі дзяржаўны універсітэт (механіка-матэматычны факультэт, спецыяльнасць "Механіка", 1984; аспірантура, спецыяльнасць "Механіка дэфармаванага цвёрдага цела", 1987).

Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя і прыкладныя праблемы механікі дэфармаванага цвёрдага цела; геамеханіка; матэматычнае і камп'ютарнае мадэляванне ў механіцы дэфармаванага цвёрдага цела (МДЦТ), геамеханіцы і геаэкалогіі.

Папярэдняе месца працы, пасада: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Першы прарэктар, загадчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі механіка-матэматычнага факультэта (інфармацыя на 2012 г.).

Узнагароды: стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999-2001); Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001); прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002-2003); Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005); Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2006); званне "Лаўрэат прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ" (2008).

Фота - Настаўніцкая газета [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/13965

Спасылкі
[1] http://www.belta.by/ru/all_news/president/Lukashenko-naznachil-novoe-rukovodstvo-pravitelstva-i-Natsbanka_i_690565.html
[2] http://nastgaz.by/?p=6529