Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Работа над памылкамі»: якія змены неадкладна патрэбныя сістэме адукацыі

«Работа над памылкамі»: якія змены неадкладна патрэбныя сістэме адукацыі

21.01.2015

Беларускі партал TUT.BY і настаўнік ды рэпетытар па матэматыцы і фізіцы Яўген Лівянт абвесцілі пра старт новага відэапраекта «Работа над памылкамі».

Ініцыятары хочуць разам з карыстальнікамі – настаўнікамі, вучнямі ды іх бацькамі – абазначыць самыя прыкметныя праблемы нашай сістэмы адукацыі і разам з кампетэнтнымі экспертамі ды цікавымі гасцямі пашукаць шляхі іх вырашэння. У найбліжэйшых планах праекта: абмеркаванне ўзроўню падрыхтоўкі школьнікаў і студэнтаў, эфектыўнасць сістэмы цэнтралізаванага тэставання, якасць айчынных падручнікаў, сацыяльны статус настаўніка, мультымедыйная адукацыя і іншае.

Што вы думаеце пра сучасную школу, пра працу гурткоў і секцый, пра вышэйшую адукацыю ў нашай краіне. Якія праблемы здаюцца вам невырашальнымі? Як вы (ці вашыя дзеці) рыхтуецеся да ЦТ і колькі выдаткоўваеце на рэпетытараў? Якасцю падрыхтоўкі па якіх прадметах вы незадаволеныя?

Паведаміце пра гэта і не толькі на форуме [1] або лістом на пошту air@tutby.com [2] (з пазнакай «Школа» у тэме ліста) да 27 студзеня. Вы таксама можаце запісаць вашае меркаванне на відэа і даслаць яго (пры згодзе бакоў відэа будзе скарыстана ў эфіры).

tut.by [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14023

Спасылкі
[1] http://forums.tut.by/showthread.php?t=14220682
[2] mailto:air@tutby.com
[3] http://news.tut.by/society/432131.html