Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > У школы вернецца сусветная мастацкая культура

У школы вернецца сусветная мастацкая культура

03.02.2015

У школы Беларусі з наступнага навучальнага года вернецца курс «Сусветная мастацкая культура». Аб гэтым паведаміў сёння ў час прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі ў прэс-цэнтры і на сайце БЕЛТА міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

«Курс «Сусветная мастацкая культура» ўводзіцца ў школах з наступнага навучальнага года. У кожнай паралелі ён будзе называцца па-свойму, у залежнасці ад таго, што менавіта будзе вывучацца ў гэтым класе», — растлумачыў міністр.

Паводле слоў Міхаіла Жураўкова, беларуская культура як частка агульнай сусветнай культуры таксама будзе вывучацца. «Мы грамадзяне сваёй краіны і павінны ведаць сваю культуру», — дадаў ён.

zviazda.by [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14079

Спасылкі
[1] http://zviazda.by/2015/02/70687.html