Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > 22 лютага – Свята Роднай Мовы

22 лютага – Свята Роднай Мовы

16.02.2015

22 лютага (нядзеля) на двух прасторных паверхах бізнэс-клубу «Imaguru» (Мінск, вул. Фабрыцыўса, 4) разгорнецца вялікае «Свята Роднай Мовы». Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Каб свята атрымалася сапраўды народным, запамінальным і яскравым, дасылайце да 16 лютага свае прапановы і творчыя ідэі па напаўненню праграмы мерапрыемства на электронныя скрынкі artsiadziba@gmail.com [1]  або prastora@prastora.by [2].

Ужо традыцыйна ў Беларусі апошнія дні лютага прысвечаныя роднай мове. Ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі — і ўсё прысвечана беларускай мове.

Падрабязней на artsiadziba.by [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14100

Спасылкі
[1] mailto:artsiadziba@gmail.com
[2] mailto:prastora@prastora.by
[3] http://artsiadziba.by/news/2015/02/05/sviata-rodnaj-movy/