Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Надбаўкі да катэгорый выраслі ва ўсіх педагогаў

Надбаўкі да катэгорый выраслі ва ўсіх педагогаў

17.02.2015

Надзея НІКАЛАЕВА, zviazda.by [1]

Савет Міністраў ліквідаваў розніцу ў падыходах да налічэння надбавак да заробкаў педагогаў, якія працуюць у сістэме аховы здароўя і сацыяльнай абароны, з іх калегамі ў сферы адукацыі.

Нагадаем, што з 1 верасня 2014 года памер надбавак да кваліфікацыйных катэгорый педагагічных работнікаў устаноў адукацыі быў перагледжаны ў бок павышэння. Аднак гэта норма не распаўсюдзілася на педагагічных работнікаў, занятых у арганізацыях іншых ведамстваў — аховы здароўя і сацыяльнай абароны.

Як патлумачылі ў Міністэрстве адукацыі, пастанова ўрада прынята ў мэтах аднастайнага падыходу ў аплаце працы педагагічных работнікаў і павышэння іх заработнай платы. Дакумент распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня бягучага года.

Заробкі вырастуць у работнікаў дамоў дзіцяці, дзіцячых бальніц (дзіцячых аддзяленняў), рэабілітацыйных цэнтраў, санаторыяў, дамоў-інтэрнатаў для дзяцей-інвалідаў. З 1 студзеня ім належаць такія ж надбаўкі за кваліфікацыйныя катэгорыі, як і педагагічным работнікам устаноў адукацыі. Надбаўка за 2-ю кваліфікацыйную катэгорыю павялічылася з 15 да 30%, за 1-ю катэгорыю — з 20 да 55%, за вышэйшую катэгорыю — з 30 да 90%, за катэгорыю настаўнік-метадыст — з 40 да 120%.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14103

Спасылкі
[1] http://zviazda.by/2015/02/71955.html