Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Алімпіядa па беларусістыцы ад ЕГУ

Алімпіядa па беларусістыцы ад ЕГУ

20.03.2015

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў старэйшых класаў да ўдзелу ў традыцыйнай Алімпіядзе па беларусістыцы, падчас якой давядзецца змагацца з пытаннямі ад экспертаў у галіне беларускай культуры і гісторыі. Мерапрыемства адбудзецца ў Мінску 25 сакавіка.

Рэгістрацыя на ўдзел у Алімпіядзе адбываецца па спасылцы [1] да 24 сакавіка. Алімпіяда будзе адбывацца ў выгляду віктарыны з пытаннямі ад выкладчыкаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта – Сяргея Харэўскага, Юрыя Бачышчы, Ірыны Раманавай і Алега Вінічэнкі. Алімпіяда адбудзецца 25 сакавіка а 15 гадзіне ў бізнэс-клубе Imaguru [2] (вул. Фабрыцыуса 4).

Па выніках адказаў будуць выяўленыя 6 пераможцаў, якія атрымаюць прызы і кнігі ад Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Адзел па наборы студэнтаў праводзіць кансультацыі ўдзельнікаў – recruitment @ ehu.lt.

Алімпіяда з’яўляецца адным з этапаў Інтэлектуальнага марафону ЕГУ. Пераможцы конкурсу атрымоўваюць дадатковыя балы да рэйтынга абітурыента пры паступленні на бакалаўрскія праграмы ЕГУ:

Першае месца – 0.3 бала
Другое месца – 0.2 бала
Трэцяе месца – 0.1 бала

ehu.lt [3]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14179

Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/1QLbIJVQdcaifPjjTqS7DXg_kpHAYlxpf-t_zlwx5JBc/viewform
[2] http://imaguru.co/ru
[3] http://www.ehu.lt/be/naviny/show/egu-zaprashae-na-almpjadu-pa-belarusstc--mnsku