Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > III Мінскі Фестываль моў

III Мінскі Фестываль моў

25.03.2015

Першы раз – выпадковасць, другі – супадзенне, але 29 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ адбудзецца ўжо 3-і Мінскі фестываль моў.
Уваход ВОЛЬНЫ!

Для вас – захапляльныя аповеды пра 50 разнастайных моў свету – рэдкіх і распаўсюджаных, старажытных і сучасных, а таксама 5 займальных навукова-папулярных лінгвістычных лекцый. У гэтым годзе ўпершыню з’явіцца і спецыяльны блок беларусістыкі з лекцыямі пра гісторыю, культуру і літаратуру Беларусі.

А на закрыцці – невялікі музычны падарунак ад гурта шаманскіх рок-н-рольшчыкаў “Нагуаль”!

Cпіс моў і лекцый, анонсы выступаў, расклад, адрас і іншая інфармацыя на сайце MinskLingFest.by [1] і ў суполках Фестывалю «УКантакце» [2] і ў Фэйсбуку [3].

Прыходзьце і прыводзьце сяброў! :)


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14195

Спасылкі
[1] http://minsklingfest.by/be:venue
[2] http://vk.com/minsklingfest
[3] https://www.facebook.com/groups/MinskLingFest?_rdr