Клас прагаласаваў за выкладанне гісторыі на беларускай мове
У новым выпуску праекта «Работа над памылкамі» два выкладчыкі гісторыі са сталічнага ліцэя спрачаюцца аб залежнасці ўзроўню ведаў па гісторыі ад мовы выкладання, успамінаюць, як змяняўся змест падручнікаў гісторыі за апошнія 30 гадоў, якія факты з падручнікаў знікалі, а якія з'яўляліся ў іх зноў.
Зміцер Дрожжа і Фёдар Радыёнаў, настаўнікі гісторыі ліцэя № 2, адказваючы на пытанні рэпетытара Яўгена Лівянта, разважаюць, як павінны рыхтавацца падручнікі па гісторыі, чым адрозніваецца паглыбленае вывучэнне гісторыі ад заняткаў у звычайных класах, апавядаюць пра рэферэндумы на сваіх ўроках і пра тое, якія пытанні гісторыі хвалююць іх вучняў.
Ч.1: Глядзець на tut.by [1]
Наколькі выкладанне гісторыі залежыць ад павеваў часу
Як змянялася апісанне фактаў цягам апошніх 30 гадоў
Праблемы ў падрыхтоўцы падручнікаў гісторыі
На выкладанне якіх перыядаў у гісторыі больш за ўсё паўплывала ідэалогія
Тэма гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі
Ці трэба выкладаць гісторыю Беларусі па-беларуску
Пра гатоўнасць настаўнікаў выкладаць гісторыю Беларусі на беларускай
Ці залежыць якасць ведаў па гісторыі ад мовы выкладання
Ці можна паспець падрыхтаваць пераход на беларускую мову выкладання з новага навучальнага года
Тэма рэпрэсіяў 30-х гадоў
Ч.2: Глядзець на tut.by [2]
Пра розныя погляды на гістарычныя падзеі
Як спрачаюцца ліцэісты пра гісторыю
Ці спрачаюцца пра гісторыю школьнікі і які ўзровень гэтых спрэчак
Пра школьны экзамен па гісторыі і ацэнку ведаў вучняў
Пра перанос іспыту па гісторыі ў 11-ы клас і падрыхтоўку выпускнікоў да яго
Падрыхтоўка да ЦТ па гісторыі
Пра выкладанне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і яе наступстваў
Пра гісторыю ВКЛ і залішнюю сціпласць ў яе выкладанні
