Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > БДУ змяніў пералік уступных выпрабаванняў за два месяцы да апошняга званка

БДУ змяніў пералік уступных выпрабаванняў за два месяцы да апошняга званка

08.04.2015

Увага настаўнікам і рэпетытарам!

Шаноўныя калегі, у параўнанні з 2014 годам змяніўся пералік ды парадак уступных выпрабаванняў па некаторых спецыяльнасцях на факультэтах БДУ: міжнародных адносін, вайсковым, геаграфічным, гістарычным і юрыдычным. Новыя ўмовы з'явіліся на abiturient.bsu.by [1] 6 красавіка 2015 г.

Напрыклад, пры паступленні  на спецыяльнасці «геаінфармацыйныя сістэмы» ды «геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў» геаграфічнага факультэта БДУ цяпер трэба здаваць фізіку замест геаграфіі. 

Папярэдзьце вашых выпускнікоў! 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14228

Спасылкі
[1] http://abiturient.bsu.by/documents/reception-procedure.html