Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Фэст экскурсаводаў – 2015

Фэст экскурсаводаў – 2015

18.04.2015

18–19 красавіка ў Беларусі пройдзе Фэст экскурсаводаў – 2015, у межах якога адбудзецца больш за 70 бясплатных экскурсій у Мінску ды іншых гарадах і мястэчках Беларусі. У праграме Фэсту пешыя, роварныя ды аўтаэкскурсіі; гістарычныя, экалагічныя, экскурсіі-квэсты; экскурсіі для дзяцей, для людзей з аслабленым зрокам; на беларускай, рускай, англійскай ды іншых мовах.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвочыя.

Да большасці экскурсій можна далучыцца, прыйшоўшы на месца пачатку экскурсіі, для ўдзелу ў некаторых неабходны папярэдні запіс.

Спіс экскурсій ды інфармацыя пра ўмовы па Мінску [1]
Спіс экскурсій ды інфармацыя пра ўмовы па рэгіёнах [2]
 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14248

Спасылкі
[1] http://fest-guides.by/spis-minsk/
[2] http://fest-guides.by/spis-regions/