Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > 18 мая: «Гарбузік» прызначае сустрэчу цікаўным дзеткам ды іхным неабыякавым бацькам у музеі Элемента!

18 мая: «Гарбузік» прызначае сустрэчу цікаўным дзеткам ды іхным неабыякавым бацькам у музеі Элемента!

15.05.2015

18 мая, музей навукі Элемента: “Гарбузік” прызначае сустрэчу цікаўным дзеткам ды іхным неабыякавым бацькам!

Каманда літаратурна-забаўляльнага дзіцячага альманаха “Гарбузік” [1] прыдумала забаўлянкі, вершы, рэбусы, заданні, гульні, самаробкі ды іншыя сюрпрызы – і хоча пазнаёміць з імі даўніх ды новых сяброў! А звар’яцелы прафесар Леапольд Мазгакруцікаў адмыслова для чытачоў “Гарбузіка” пакажа найцікавейшыя таямніцы сваёй лабараторыі!

Не спазніцеся на сустрэчу: панядзелак 18 мая, 18.30, музей навукі Элемента [2] (вул. Олешава, 1, праезд трамваем 5 ці 11 да прыпынка Севастопальскі). Уваход вольны. Калі ласка, напішыце на harbuzik.by@gmail.com [3], што збіраецеся прыйсці.

budzma.by [4], паводле арганізатараў


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14285

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/node/14278
[2] http://elemento.by/
[3] mailto:harbuzik.by@gmail.com
[4] http://budzma.by/news/prezyentacyya-dzicyachaha-almanakha-harbuzik-18-maya.html