«Спеўны сход» заспявае разам з Алегам Хаменкам
16.06.2015
Выпускны «Спеўнага сходу 2015» пройдзе 18 чэрвеня пад адкрытым небам, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея. На адкрытай пляцоўцы будуць спявацца найбольш улюбёныя песні, а таксама этна-класіка з рэпертуару гурта «Палац». Пачатак а 19.00.
«Спеўны сход» у сацыяльных сетках: https://www.facebook.com/speunyshod [1], https://vk.com/speunyshod. [2]
«Спеўны сход» увесну 2014 года распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат. Праект спрыяе адраджэнню культуры супольных спеваў, яднае людзей, дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.
Дадатковыя малюнкі:
