Страшныя лічбы русіфікацыі
Страшныя лічбы русіфікацыі: з 2010 года колькасць белмоўных вучняў зменшылася на 43 тысячы, белмоўнае студэнцтва практычна ліквідавана
Калі такая палітыка працягнецца, беларуская мова можа першай са славянскіх выйсці з ужытку.
Канстытуцыя Беларусі дэкларуе роўнасць дзвюх дзяржаўных моваў, аднак у рэальнасці атрымаць адукацыю па-беларуску складана. З кожным годам колькасць беларускамоўных школ скарачаецца. А вышэйшая адукацыя на беларускай мове практычна ліквідавана.

Аднак калі знайсці беларускамоўную групу ў садку альбо клас у школе/гімназіі цяжка, але магчыма, то каледжы і ўніверсітэты спрэч рускамоўныя. Нягледзячы на шматразовыя просьбы грамадзян аб адкрыцці беларускамоўнага ўніверсітэта і той факт, што тысячы школьнікаў сканчаюць школы на беларускай мове, Нацыянальнага ўніверсітэта па-ранейшаму няма.
На ўсю Беларусь сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю па-беларуску атрымлівае каля 600 чалавек! Прытым што яшчэ ў 2010 годзе, перад чацвёртым прэзідэнцкім тэрмінам Аляксандра Лукашэнкі, гэтая лічба складала 5 000 чалавек. А ў 1994 годзе такіх былі дзясяткі тысяч.
«Наша Ніва» параўнала, наколькі змянілася колькасць беларускамоўных вучняў і студэнтаў ва ўсіх сферах адукацыі з 2010 года.
Садкі — мінус 6100 чалавек
Першая, хоць і не абавязковая, прыступка адукацыі — дзіцячыя садкі. У іх ходзяць кожныя тры з чатырох маленькіх беларусаў. «Двухмоўных» садкоў не бывае — ці па-беларуску, ці па-руску.
За кошт дэмаграфічнага ўздыму ў апошнія гады колькасць дзетак у садках павялічылася. Аднак колькасць тых, хто займаецца па-беларуску, скарацілася на 6100 чалавек.
Ва ўсходняй Беларусі доля беларускамоўных вучняў скацілася з 10% да 8%, у цэнтральнай і заходняй Беларусі лічба трымаецца на ўзроўні 15—18% (было 17—24%).
У Мінску ў беларускамоўныя групы запісаныя менш за 3 тысячы дзетак. Гэта ўсяго 3,2% ад агульнай колькасці.
*у тысячах чалавек
http://nn.by/?c=ar&i=152272 [1]
У школах паказчыкі не такія нізкія, але нават на такім узроўні беларускамоўнасць трымаецца толькі за кошт вясковых школ. Сярод 135 тысяч беларускамоўных школьнікаў толькі 14 500 вучацца ў гарадах.
У Мінску доля стабільна нізкая, у абласцях адбываецца імклівае скарачэнне.
Напрыклад, на Міншчыне ў 2010 годзе па-беларуску навучалася кожнае трэцяе дзіця. Цяпер — кожнае чацвёртае.
Для ўсходняй Беларусі і такія лічбы недсяжныя. Там беларускамоўная адукацыя адкацілася з 17—18% да 12—13%.
Белстат даведкава паведамляе, што па-польску вучацца 917 чалавек, а па-літоўску — 59 чалавек. Цікава, што гэтыя лічбы якраз-такі растуць.
* у тысячах чалавек
** дадзеныя без уліку спецшкол
http://nn.by/?c=ar&i=152272 [1]
Беларускамоўныя класы ў каледжах зменшыліся да лічбаў статыстычнай памылкі — 300 чалавек на ўсю краіну. У 2010 годзе было ў дзесяць разоў больш!
Апроч таго, 21 800 (16,9%) студэнтаў навучаюцца па-руску і па-беларуску. На практыцы гэта значыцца, што толькі адзінкавыя дысцыпліны выкладаюцца на беларускай мове.
http://nn.by/?c=ar&i=152272 [1]
Падобная сітуацыя і ў вышэйшай адукацыі. Паводле статыстыкі, па-руску і па-беларуску навучаюцца 149 200 чалавек (41,1%). Але ў лік іх уваходзяць студэнты, у якіх па-беларуску можа чытацца толькі адзін нейкі курс.
На беларускай жа мове навучаецца ўсяго 300 чалавек, фактычна гэта толькі філалагічныя групы плюс нешматлікія групы гістфака. За пяцігодку лічба зменшылася ў 6 разоў.
Дарма інтэлігенцыя крыкам крычыць: без стварэння Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта, без выкладання ў ВНУ на роднай мове мове пагражае знікненне. Тэма для чыноўнікаў застаецца «неактуальнай».
|
|
2010 |
2014 |
||
|
|
колькасць |
доля |
колькасць |
доля |
|
усяго |
442 900 |
|
362 900 |
|
|
па-беларуску |
1 700 |
0,4% |
300 |
0,1% |

Ягор Марціновіч, nn.by [1]
