Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дадатковы набор у гімназіі №9

Дадатковы набор у гімназіі №9

18.07.2015

Мінская гімназія №9 з беларускай мовай навучання абвесціла дадатковы набор у 5–11 класы.

Прыём у гімназію

ў 5-11 класы

Прыём асоб для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі ў гімназію ажыццяўляецца па конкурсе ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Для паступлення неабходны наступныя дакументы:

  • заява законных прадстаўнікоў;
  • пасведчанне і копія пасведчання аб нараджэнні непаўналетняй асобы;
  • пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі (пры прыёме ў Х, ХІ клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі);
  • ведамасць гадавых адзнак з класнага журнала за апошні год навучання і выхавання з выведзеным сярэднім балам (акругленым да дзясятых доляў ліку) за подпісам кіраўніка ўстановы адукацыі (пры прыёме ў V–ІХ класы для атрымання базавай адукацыі ў гімназіі, пры прыёме ў ХІ клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў гімназіі);
  • медыцынская даведка аб стане здароўя.

Заява падаецца ў перыяд з 2 чэрвеня па 10 жніўня.

Экзамены праводзяцца з 15 па 24 жніўня:

17 жніўня – беларуская мова (пісьмова);

19 жніўня – матэматыка (пісьмова);

21 жніўня – руская мова (пісьмова);

24 жніўня – рэзервовы дзень (для тых, хто па ўважлівай прычыне прапусціў адзін з іспытаў).

 

Тэлефоны для даведак:

283 04 21 – дырэктар гімназіі Мяцельскі Аляксандр Аляксеевіч

281 38 04 – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Даніловіч Святлана Аляксандраўна

   Лета 2015 - карысная iнфармацыя

Карысная iнфармацыя для бацькоў - чытаць [1]

   Г р а ф і к прыёму дакументаў для паступлення дзяцей у першы клас (чэрвень- жнівень 2015 года)

Дзень тыдня

Час

Месца

панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца

9.00 – 16.00

кабінет № 208, 213

серада

09.00 – 20.00

кабінеты № 208, 213

субота

10.00 – 16.00

кабінет № 208

Паводле сайта Гімназіі №9 [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/14389

Спасылкі
[1] http://gymn9.minsk.edu.by/main.aspx?guid=16113
[2] http://gymn9.minsk.edu.by/main.aspx?guid=16833